Партал неафіцыйнага Саюза палякаў заблакавалі ў Беларусі
У Беларусі заблакавалі доступ да партала Znadniemna.pl, заўважыла Еўрарадыё. Пры спробе адкрыць яго з'яўляецца "заглушка" са спасылкай на рашэнне Міністэрства інфармацыі
![Актывісты Саюза палякаў Андэжй Пачобут і Анжаліка Борыс — беларускія палітвязні Актывісты Саюза палякаў Андэжй Пачобут і Анжаліка Борыс — беларускія палітвязні](/img/v1/images/glos_2401.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Актывісты Саюза палякаў Андэжй Пачобут і Анжаліка Борыс — беларускія палітвязні
Пад канец снежня 2021 года суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў гэты сайт "экстрэмісцкімі матэрыяламі".
Сайт піша пра гісторыю, культуру, адукацыю, жыццё польскай меншасці ў Беларусі. Вяліка ўвага надаецца навінам пра пераслед актывістаў непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Беларусі, у тым ліку старшыні арганізацыі Анжалікі Борыс і журналіста Андрэя Пачобута, якія з сакавіка 2021 года знаходзяцца за кратамі.