«Знішчэнне могілак нагадвала маштабную спецаперацыю». З зямлёй зраўнялі яшчэ адно пахаванне салдат АК
Могілкі ў Суркантах, дзе пахаваны жаўнеры Арміі Краёвай, цалкам знішчаныя.
![Так выглядалі салдацкія могілкі Так выглядалі салдацкія могілкі](/img/v1/images/surkonty_1_1024x768.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Так выглядалі салдацкія могілкі
У Беларусі знішчана яшчэ адно пахаванне салдат Арміі Краёвай — гэтым разам на Гродзеншчыне, у вёсцы Сурканты Воранаўскага раёна.
Пра тое, што сёння раніцай, 25 жніўня, былі знішчаны могілкі, паведаміў сайт Саюза палякаў. Гэта здарылася з самай раніцы.
![surkonty_3_1200x900.jpg surkonty_3_1200x900.jpg](/img/v1/images/surkonty_3_1200x900.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Адзначаецца, што, паводле інфармацыі рэдакцыі, спусташэнне могілак нагадвае маштабную спецаперацыю. Дарогі да месца, дзе адбываецца варварства, былі перакрыты міліцыяй. А абураным дзікунствам мясцовым жыхарам сілавікі пагражаюць турмой.
Крыху пазней з’явіліся і фотаздымкі руйнавання могілак, якое называюць неймаверным для ХХІ стагоддзя.