Павел Вінаградаў атрымаў 5 гадоў калоніі

Актывіст і блогер Павел Вінаградаў атрымаў 5 гадоў калоніі. Справа разглядалася ў Мінскім абласным судзе ў закрытым рэжыме.

pavel_vinahradau_1_1.jpg


Яго абвінавачвалі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці» (арт. 130), «паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» (арт. 367), «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342), піша REFORM.by.

Летам 2021 года Паўла Вінаградава асудзілі спачатку на 15, потым яшчэ на 30 дзён арышту за эмацыйны допіс у фэйсбуку, у якім ён крытыкаваў ідэю выхаду на пратэст 9 мая (але суд угледзеў у допісе заклік да несанкцыянаванай акцыі). За той жа допіс на яго завялі крымінальную справу аб паклёпе на Лукашэнку. Праз 48 дзён Павел выйшаў на волю.

Затрымалі яго канчаткова 21 снежня, з таго часу Павел знаходзіцца за кратамі.

Раней Павел Вінаградаў быў асуджаны ў 2011 годзе за падзеі на Плошчы-2010 на 4 гады, але выйшаў на волю ў верасні 2011-га.