Следства па справе «Вясны» падоўжылі на 2 месяцы
Следства па справе пазбаўленага рэгістрацыі праваабарончага цэнтра «Вясна» працягнулі да 14 траўня.
Кіраўнік «Вясны» Алесь Бяляцкі, ягоны намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст Уладзімір Лабковіч знаходзяцца пад вартай 245 сутак. Іх абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва значнай суме паводле ч. 2 арт. 342 КК, а таксама ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак паводле арт. 342 КК, паведамляе REFORM.by.
Таксама вядома, што па гэтай справе людзей працягваюць актыўна выклікаць на допыты.