Расія абвясціла пра выхад з Рады Еўропы

Расія апавясціла Раду Еўропы аб сваім выхадзе з арганізацыі. Пасля завяршэння працэдуры выхаду расіяне страцяць магчымасць звяртацца ў Еўрапейскі суд па правах чалавека, піша ВВС.

www.bbcrussian.com

www.bbcrussian.com

У аўторак віцэ-спікер Дзярждумы, кіраўнік дэлегацыі РФ у ПАРЕ Пётр Талстой напісаў у сваім тэлеграм-канале, што рашэнне аб выхадзе Расіі з Рады Еўропы прынятае, генеральнаму сакратару Рады Еўропы перададзены адпаведны ліст кіраўніка МЗС Сяргея Лаўрова.

Неўзабаве гэта пацвердзілі і ў МЗС Расіі.

«У такіх умовах наша краіна заставацца ў Радзе Еўропы не будзе. 15 сакавіка Генеральнаму сакратару. М. Пейчыновіч-Бурыч уручана апавяшчэнне аб выхадзе Расійскай Федэрацыі з арганізацыі», — гаворыцца ў заяве міністэрства, якую цытуе «Інтэрфакс».

Генеральная сакратарка Рады Еўропы атрымала афіцыйнае апавяшчэнне аб выхадзе Расійскай Федэрацыі ў адпаведнасці з артыкулам 7 Статута Рады Еўропы, а таксама інфармацыю пра намер дэнансаваць Еўрапейскую канвенцыю аб правах чалавека. Пра гэта ВВС паведамілі ў прэс-службе Рады Еўропы.

У МЗС Расіі падкрэслілі, што «выхад краіны з гэтай арганізацыі не паўплывае на правы і свабоды расійскіх грамадзян».