У ПАСЕ аднагалосна прагаласавалі за выключэнне Расіі з арганізацыі
Члены Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы аднагалосна прагаласавалі за выключэнне Расіі з арганізацыі, паведаміла старшыня ПАСЕ Ціні Кокс ў сваім блогу ў Twitter.
![fasaoaixmaiyfdp.jpeg fasaoaixmaiyfdp.jpeg](/img/v1/images/fasaoaixmaiyfdp.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Расію выключаць з арганізацыі пасля 25 гадоў сяброўства, адзначае REFORM.by.
За прагаласавала 216 прадстаўнікоў, супраць — ніхто, устрымалася трое. Паведамляецца, што фінальнае рашэнне прыме Камітэт міністраў Савета Еўропы 17 сакавіка.
Нагадаем, у Дзярждуме Расіі заявілі, што ліст РФ аб выхадзе са складу Савета Еўропы перададзены генеральнаму сакратару Савета Еўропы.