Плюс Агалакава і Глускер. С расійскага ТБ працягваюць сыходзіць журналісты
Расійскі журналіст Раман Супер напісаў у сваім тэлеграм-канале, што з «Першага канала» і «НТВ» звольніліся яшчэ двое супрацоўнікаў. Пра гэта паведамілі пасля сыходу экс-вядучай «Сегодня» Ліліі Гільдзеевай, піша utro.ru.
Паводле слоў Супера, з «Першага канала» звольнілася Жанна Агалакава.
На канале яна працавала з 1999 года. Да гэтага журналістка была
супрацоўніцай «РТР» (Расія 1) і «НТВ». У апошні час яна была спецыяльным карэспандэнтам «Навін» у Парыжы.
З «НТВ» сышоў журналіст Вадзім Глускер. Свой сыход ён пацвердзіў Аляксею Венядзіктаву, што на тэлеканале не працуе з 2 сакавіка. Апошнім часам ён з'яўляўся еўрапейскім аглядальнікам «НТВ» у Брусэлі.