Расійская прапагандыстка ўцякла з РФ і адтуль напісала заяву аб звальненні з НТВ
Вядучая НТВ Лілія Гільдзеева пакінула Расію і напісала з-за мяжы заяву аб звальненні. Пра гэта яна паведаміла Telegram-каналу Varlamov News.

«Спачатку з'ехала, баялася, што проста так не
адпусцяць, потым напісала заяву», — напісала яна.
Аб прычынах свайго рашэння яна не паведаміла.
Лілія Гільдзеева на НТВ вяла навінавую праграму з вядучым Аляксеем Піваваравым да 2013 года.