Адвакаты не могуць знайсці рэдактарку расійскага «Першага канала», якая з'явілася ў эфіры з антываенным плакатам
Адвакаты не могуць знайсці рэдактарку «Першага канала» Марыну Аўсяннікаву, якую затрымалі ўвечары 14 сакавіка пасля таго, як яна з'явілася ў прамы эфір праграмы «Время» з антываенным постэрам. Пра гэта са спасылкай на адваката «Агоры» Данііла Бермана паведамляе «Медуза».
Першапачаткова паступіла інфармацыя аб тым, што Аўсяннікаву
павезлі ў АУС Астанкінскага раёна Масквы. Аднак паліцыянты заявілі
праваабаронцам, што ў аддзяленні яе няма.
У ноч на 15 сакавіка стала вядома, што затрыманую знайшлі ў
дзяжурнай частцы тэлецэнтра «Астанкіна». Але калі адвакату «Праваабароны» Анры Цыскарышвілі ўдалося туды патрапіць, Аўсяннікавай ён там не выявіў. Няма
Аўсяннікавай і ў іншых аддзяленнях паліцыі.