Джо Байдэн: ЗША дадуць зброю Украіне і гатовыя прыняць украінскіх бежанцаў
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн запэўніў, што яго краіна прадаставіць Украіне зброю для абароны і гатовая прыняць украінскіх бежанцаў.

«Мы паклапоцімся аб тым, каб у Украіны была зброя для абароны ад расійскіх сіл, — адзначыў Джо Байдэн. — Мы пашлём грошы, прадукты і дапамогу, каб выратаваць жыцці ўкраінцаў».
Акрамя таго, амерыканскі лідар абяцае забяспечыць прыём бежанцаў з Украіны ў ЗША: «Мы будзем вітаць украінскіх бежанцаў з адкрытымі абдымкамі».
Нагадаем, у цяперашні час Амерыка, у адрозненне ад многіх
еўрапейскіх краін, не прымае бежанцаў з Украіны.
ЗША рыхтуюць візіт Байдэна ў Еўропу для абмеркавання вайны
ва Украіне з еўрапейскімі лідарамі.
Паводле «Украінскай праўды».