«Кітай застанецца добрай сілай для Украіны». КНР накіравала Украіне гуманітарную дапамогу
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ва Украіне Фань Сяньжун падчас сустрэчы з кіраўніком Львоўскай абласной ваеннай адміністрацыі Максімам Казіцкім запэўніў, што Кітай і ў далейшым застанецца добрай сілай для Украіны, як у эканамічным, так і ў палітычным стаўленні.
КНР накіравала Украіне ўжо дзве партыі гуманітарнай дапамогі і неўзабаве плануецца чарговая пастаўка.
Максім Казіцкі таксама нагадаў, што нядаўна Украіна і Кітай
адзначылі 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін.
«Спадар пасол адзначыў, што Кітай паважае той шлях, які
абралі ўкраінцы, таму што права на самавызначэнне — суверэннае для кожнага
народа. Таксама госць звярнуў увагу, што сіла нашага народа — у
адзінстве», — напісаў Казіцкі.
Са свайго боку, ён падзякаваў амбасадару за падтрымку
Украіны, аказаную Кітайскай Народнай Рэспублікай падчас Генеральнай Асамблеі
ААН.
Казіцкі нагадаў, што КНР накіравала Украіне ўжо дзве партыі
гуманітарнай дапамогі, і неўзабаве плануецца чарговая пастаўка.
Нагадаем, раней паведамлялася, што Расія папсавіла ў КІтая ваенную дапамогу для вайны ва Украіне. МЗС КНР тыя сведчанні абвергнула.
Паводле unian.net.