Максім Знак зарабіў за месяц 56 капеек

Апошнія навіны ад Макіма Знака такія: ён прабег 67 кіламетраў і зарабіў 56 капеек за месяц. А яшчэ з 11 лютага Максім не атрымаў аніводнага ліста не ад сваякоў.

756004421633247.jpg

Пра гэта днямі распавёў сам Максім Знак у тэлефоннай размове з бацькам. Максім сказаў, што атрымаў заробак за люты — ажно 56 капеек. Гэтыя грошы залічаныя на яго рахунак дадаткова да тых, якія штомесяц дасылае жонка. Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Аляксандр Знак.

«Учора ўвечары тэлефанаваў Макс. Жывы і здаровы. Бегае. На мінулым тыдні ён працаваў у другую змену. Таму ўдзень можна было наведваць стадыён, прабег 67 кіламетраў. Працуе. У лютым зарабіў 56 капеек. Гэтыя грошы залічаны на яго рахунак дадаткова да тых, што штомесячна адпраўляе яму яго жонка. З 11 лютага аніводнага ліста ад не сваякоў не атрымлівае. Сам усім, хто да гэтага напісаў і даслаў каперту, адказаў. Чакаю лістоў, дзе пра ўсе гэта ён будзе пісаць больш падрабязна. Вось такая ў мяне машына часу...»