Сем гадоў калоніі прысудзілі падпалкоўніку Вячаславу Кандыбе за перадачу даных сілавікоў ТГ-каналам

Паводле версіі следства, палітвязень ажыццяўляў перадачу даных прадстаўнікоў сілавых ведамстваў апазіцыйнаму тэлеграм-каналу. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, паведамляюць праваабаронцы.

_5298650283938790201_120.jpg

У Мінскім гарадскім судзе 15 сакавіка вынесены прысуд па крымінальнай справе аб «распальванні іншай сацыяльнай варожасці», «незаконных дзеяннях і распаўсюджванні звестак аб прыватным жыцці» ў дачыненні да жыхара сталіцы, палітычнага зняволенага Вячаслава Кандыбы.

Паводле версіі следства, Кандыба ажыццяўляў перадачу даных прадстаўнікоў сілавых ведамстваў апазіцыйнаму тэлеграм-каналу.

Суддзя Алена Ананіч прысудзіла абвінавачанаму 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з пазбаўленнем спецыяльнага звання «падпалкоўнік юстыцыі запасу».