Абвінавачванне запрасіла для Навальнага 13 гадоў калоніі і вялізны штраф
Пракуратура лічыць, што па абвінавачваннях у махлярстве і
абразе суда расійскі апазіцыянер павінен адправіцца на 13 гадоў у калонію і заплаціць
штраф у 1,2 млн расійсікх рублёў.
Дзяржабвінавачанне папрасіла прысудзіць апазіцыянера Аляксея
Навальнага да 13 гадоў калоніі паводле абвінавачвання ў махлярстве і абразе
суда, паведамляе РБК.
«Прашу прызначыць Навальнаму пакаранне ў выглядзе
пазбаўлення волі тэрмінам на 13 гадоў з абмежаваннем волі тэрмінам на два
гады», — заявіла на працэсе, які праходзіць у Лефортаўскім судзе Масквы
пракурор Надзея Ціханава.
Таксама пракурор на працэсе папрасіў прысудзіць Навальнага
да штрафу 1,2 млн руб.
Па сцвярджэнні Ціханавай, у абвінавачвання ёсць «пацверджаны сабранымі па справе доказамі склад крымінальна каральнай дзеі ў выглядзе махлярства».
Навальны назваў матэрыялы крымінальнай справы доказам
празрыстасці працы свайго Фонду барацьбы з карупцыяй.
Ляфортаўскі суд Масквы пачаў 15 лютага разглядаць крымінальную справу ў дачыненні да апазіцыянера Аляксея Навальнага па чатырох эпізодах махлярства (арт. 159 КК) са сродкамі, сабранымі яго Фондам барацьбы з карупцыяй і па двух эпізодах непавагі да суду падчас працэсу па справе аб паклёпе на ветэрана Ігната Арцёменкі.