«Схільны да захопу закладнікаў». Палітвязня Паўла Вінаградава ў турме паставілі на чарговы ўлік

Палітычны зняволены Павел Вінаградаў пастаўлены на ўлік як «схільны да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяў», паведамляюць праваабаронцы.

Раней адміністрацыяй турмы ў Жодзіне ён прызнаваўся «схільным да экстрэмізму і іншай дэструктыўнай дзейнасці».

Таксама стала вядома, што палітвязень правёў сем сутак у ШІЗА.

Блогера Паўла Вінаградава затрымалі 22 снежня 2021 года ў прыватным доме ў Беразіно. Ён стаў фігурантам крымінальнай справы паводле трох артыкулаў: 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці), 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), 387 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта).


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: