Філосаф Уладзімір Мацкевіч пачаў сухую галадоўку
З сённяшняга дня беларускі філосаф, метадолаг і грамадскі дзеяч Уладзімір Мацкевіч пераходзіць на сухую галадоўку і перастае піць нават ваду, паведамляюць паплечнікі палітвязня на адмысловай старонцы ў фэйсбуку.
![273732220_155377416869345_5319105216883825936_n.jpg 273732220_155377416869345_5319105216883825936_n.jpg](/img/v1/images/273732220_155377416869345_5319105216883825936_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«11 дзён Уладзімір змагаўся адзіным аргументам, які яму пакінула сістэма — сваім жыццём. Галадоўка Мацкевіча — гэта рацыянальны адчай і гатоўнасць ісці да канца. Патрабаванні Уладзіміра: змяніць меру стрымання, спыніць імітацыю следчага працэсу і перадаць справу ў суд», — гаворыцца ў паведамленні.
Уладзіміра Мацкевіча затрымалі ў жніўні 2021 года. Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).