Палітвязня Ігара Аліневіча этапавалі ў Гомель

Як стала вядома НЧ, учора палітычнага зняволенага адвезлі ў гомельскае СІЗА N3.

ihar_alinevich_1_logo_1_1.png

Анархіста Ігара Аліневіча разам з паплечнікамі асудзілі ў снежні да велізарных тэрмінаў зняволення. Ігар Аліневіч атрымаў 20 гадоў пазбаўлення волі, Дзмітрый Дубоўскі — 18 гадоў, Дзмітрый Рэзановіч — 19 гадоў, Сяргей Раманаў — 20 гадоў.

Суд праходзіў у закрытым рэжыме з прычыны «абароны персанальных дадзеных пацярпелых». Фігуранты ўключаны КДБ у спіс асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.

Анархісты былі затрыманыя ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года.