Да маці актывісткі анархісцкага руху Марыны Касінеравай прыйшлі з ператрусам
Сама дзяўчына зараз знаходзіцца за мяжой, у бабруйскай кватэры маці яна прапісана. Аб ператрусе Марына Касінерава паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
Таксама яна напісала, што яе выклікаюць на допыт у КДБ паводле крымінальнага артыкула 361 («Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды
нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь»).
Апроч свайго анархісцкага актывізму, Марына Касінерава вядомая як стваральніца сайта Dissidentby.com, дзе сабрана інфармацыя пра беларускіх палітычных зняволеных.