Колькасць палітвязняў у Беларусі павялічылася на 12 чалавек
Правабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі чарговую групу вязняў. Усяго іх цяпер 1062.

Палітычнымі вязнямі прызнаныя Данііл Чэўнакоў, Аляксандр Новаш, Васіль Ярмоленка, Ілля Валенціновіч, Мікіта Валенціновіч, Таццяна Гацко, Кацярына Гібкая, Анастасія Кухарава, Аляксандр Гузанаў, Уладзімір Севярын, Сяргей Ярошкіна і Сяргея Лапко. Уся яны — фігуранты крымінальных спраў, заведзеных паводле ч. 1 артыкула 342 КК («Групавыя
дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).