
Пра тое, што ў Беларусі распачалі крымінальную справу супраць Павука, стала вядома ў канцы 2021-га. Артыкул — «за публічную абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў», нагадвае «Еўрарадыё».
З 2020 года Андрэй Павук знаходзіцца ў замежжы, рэгулярна тэлефануе сілавікам і чыноўнікам у Беларусь і задае ім нязручныя пытанні (запісы размоў выкладвае ў інтэрнэт).
Ляўчук і Павук запісалі шматлікія гумарыстычныя кампазіцыі, многія з якіх прысвечаныя беларускім сілавікам і не толькі.