Сярод затрыманых «рэйкавых партызанаў» — былы міліцыянт

Ні адзін з затрыманых бабруйскіх «рэйкавых партызанаў» не меў дачынення да чыгункі, піша найстарэйшая беларуская газета, прызнаная экстрэмісцкай.

patryzany_0604_4.jpg

Затрыманыя "рэйкавыя партызаны" 
Траіх жыхароў Бабруйска затрымалі са стралянінай у ноч на 30 сакавіка, калі яны ладзілі дыверсію на чыгунцы.
28-гадовы Яўген Мінкевіч вучыўся ў бабруйскай школе алімпійскага рэзерву, Завочна скончыў факультэт фізічнай культуры Мазырскага педуніверсітэта.

Яўген Мінкевіч

Яўген Мінкевіч


Абвесткі пра яго знікненне пасля 30 сакавіка з'явіліся ў мясцовых пабліках: некалькі дзён хлопца шукалі валанцёры атрада «Фенікс». Паведамляецца, што звесткі пра Мінкевіча ў «Феніксе» атрымалі толькі сёння, хаця валанцёры ў пошуках шчыльна супрацоўнічаюць з міліцыяй і МНС. Атрымліваецца, што цэлы тыдзень сілавікі не давалі ім ніякай інфармацыі пра затрыманага Мінкевіча, які лічыўся зніклым.
Паведамляецца, што Мінкевіч працаваў санітарам на «хуткай», потым — кіроўцам. Жанаты, мае малое дзіця.
Уладзіміру Аўрамцаву 27 гадоў. Ён займаўся грэка-рымскай барацьбой, грэплінгам. Працаваў трэнерам, настаўнікам фізічнай культуры.

Уладзімір Аўрамцаў

Уладзімір Аўрамцаў


Яго бацька Аляксандр раней працаваў у міліцыі, ў аддзеле барацьбы з эканамічнымі злачынствамі. Таксама бацька ўваходзіў у мясцовы казачы конна-спартовы клуб.
Трэці затрыманы — 28-гадовы Дзмітрый Клімаў. Ён займаўся сэрвісам таксі, быў рэгіянальным прадстаўніком у Бабруйску.

Дзмітрый Клімаў

Дзмітрый Клімаў

Клімаў — былы міліцыянт, працаваў у Калінкавіцкім аддзеле дэпартамента аховы. Пасля гэтага сышоў у таксісты. Пэўны час Клімаў і Мінкевіч працавалі ў адной транспартнай кампаніі.
Клімаў жанаты, мае малое дзіця.
Паводле «Еўрарадыё».