У Баранавічах масава выклікаюць людзей на допыты

Людзей масава выклікаюць на допыты — усё праз дыверсію на чыгунцы.

czyhunka_2.jpg

Праваабаронцам стала вядома, што ў Баранавічах выклікаюць на допыты людзей, якія раней прыцягваліся па «палітычных» артыкулах.

У іх спрабуюць даведацца пра вечар 14 сакавіка — у той дзень адбылася дыверсія на чыгунцы ў Баранавіцкім раёне. У людзей глядзяць тэлефоны, бяруць біяматэрыял.

Вядома, што праводзяць допыты супрацоўнікі з Брэста.