Сілавікі стралялі ў «рэйкавых партызан» на паражэнне. Адзін чалавек цяжка паранены
Беларускі МУС паведаміў, што ў ноч на 30 сакавіка пры сілавой падтрымцы САХРа былі затрыманыя трое жыхароў Бабруйска. Яны нібыта знішчылі рэлейныя шафы на чыгунцы пад Асіповічамі і планавалі новыя ўчынкі. Пры затрыманні ўжывалася зброя на паражэнне.

Затрыманым 27 і 28 гадоў. Яны маюць дачыненне да знішчэння дзвюх рэлейных шафаў сігнальнай устаноўкі пад Асіповічамі, сцвярджаюць сілавікі. Пры затрыманні зжывалася зброя на паражэнне.
Падчас затрымання мужчыны нібыта аказалі актыўны супраціў і паспрабавалі ўцячы. Сілавікі ўжылі зброю на паражэнне. Адзін з затрыманых паранены і знаходзіцца ў лячэбнай установе. Іншым аказана меддапамога на месцы.
«Падчас затрымання тэрарысты аказалі актыўны супраціў і паспрабавалі схавацца. Ужыта зброя на паражэнне», — распавёў намеснік міністра МУС Генадзь Казакевіч. Адзін з затрыманых цяжка паранены.