
Затрыманая дзяўчына, якая зняла на відэа, як ДАІ выцягвае кіроўцу з ваеннага грузавіка
- Грамадства
- 06-04-2022
ГУБАЗіК затрымаў дзяўчыну і ўжо выклаў у сеціва чарговае «пакаяннае відэа».

У Гомелі супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі дзяўчыну, якая зняла відэа «якое прадстаўляе цікавасць для экстрэмісцкіх каналаў». Гаворка ідзе пра відэа, на якім супрацоўнікі ДАІ выцягваюць кіроўцу з кабіны грузавога аўтамабіля з літарай «V».
«Пакаяннае відэа» з дзяўчынай з'явілася на тэлеграм-канале ГУБАЗіКа. Яна кажа, што 28 сакавіка яна са знаёмымі ехала ў машыне і «па дурасці дастала тэлефон і пачала здымаць» дзеянні супрацоўнікаў ДАІ.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: