Лукашэнка штурхае краіну да дэфолту: забараніў пагашаць крэдыты ЕБРР і Сусветнага банка
Лукашэнка забараніў ураду ажыццяўляць пагашэнне крэдытаў і пазык, раней атрыманых у Еўрапейскага банка развіцця, Сусветнага банка і іншых міжнародных фінансавых інстытутаў.
Як паведамлялася раней, Сусветны банк і ЕБРР абвясцілі аб поўным спыненні супрацоўніцтва з Расіяй і Беларуссю і закрыцці сваіх офісаў у гэтых краінах, піша АФН.
На ўчорашняй нарадзе Лукашэнка спытаў у чыноўнікаў, як яны плануюць завяршаць будаўніцтва і рэканструкцыі сістэм водазабеспячэння і ачышчальных збудаванняў ва ўмовах адмовы міжнародных банкаў фінансаваць гэтыя праекты.
«Гэта значыць раней з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і іншымі мы дамовіліся, што яны пракрэдытуюць многія аб'екты жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Сёе-тое пачалі крэдытаваць, а потым кінулі. Два моманты. Як будзем завяршаць рэканструкцыю і будаўніцтва гэтых аб'ектаў?», — спытаў ён.
«І другое: не дай бог хто-небудзь з вас пачне разлічвацца па даўгах з гэтымі банкамі. Яны не выканалі ўмовы дагавора — да пабачэння, пакуль не вернуцца да выканання гэтых дагавораў», — назваў ён умовы абслугоўвання крэдытаў.
Бягучы крэдытны партфель ЕБРР у Беларусі складае каля 1 млрд. долараў.