Пад Кіевам загінуў вядомы ўкраінскі фатограф Макс Левін. У яго засталіся чацвёра дзяцей
1 красавіка ў раёне вёскі Гута-Межыгорская Кіеўскай вобласці паліцыя знайшла загінулым фатографа і дакументаліста Макса Левіна. Пра гэта паведамляе unian.net са спасылка на LB.ua.
Сувязь з Максам Левіным знікла яшчэ 13 сакавіка. Тады ён адправіўся
ў Гуту-Межыгорскую разам з Аляксеем Чарнышовым, вайскоўцам і фатографам у
мінулым, дакументаваць наступствы расійскай агрэсіі. У тым раёне пачаліся
інтэнсіўныя баявыя дзеянні.
Месцазнаходжанне і лёс Чарнышова пакуль невядомыя.
Макс Левін нарадзіўся 7 ліпеня 1981 года на Кіеўшчыне.
Пасля школы атрымаў адукацыю па спецыяльнасці «інжынер камп'ютэрных сістэм» ў КПІ і працаваў фотажурналістам.
Больш за 10 гадоў Максім працаваў у рэдакцыі LB.ua, таксама супрацоўнічаў з агенцтвамі Reuters, BBC, TRT World, Associated Press, Hromadske.
Яго фота публікавалі самыя вядомыя СМІ свету — Wall Street Journal, TIME, Breaking news Poland, EU AGENDA, World news, Радыё Свабода (RFE/RL).
Большасць яго дакументальных праектаў звязаны з вайной ва Украіне.
У Макса Левіна засталіся чацвёра непаўналетніх сыноў, грамадзянская жонка і пажылыя бацькі.