Марфа Рабкова пачала часткова атрымліваць лячэнне ў СІЗА
Палитзняволенай зрабілі аналізы на гармоны, а таксама пачалі ўнутрывенна даваць антыбыётыкі, перадаюць праваабаронцы.
Тым не менш, не прымаецца мер па даследаванні шчытападобнай залозы Марфы. Таксама ёй не даюць магчымасці прайсці лячэнне ў стаматолага ўжо 9 месяцаў. Зубы Марфы працягваюць крышыцца. Яны ў глыбокіх трэшчынах, і Марфа намагаецца есці вельмі акуратна, бо баіцца, што яны папросту разваляцца.
Нагадаем, здароўе Марфы Рабковай у СІЗА-1 сур'ёзна пагаршаецца: праваабаронца ўвесь час адчувае болі ў жываце, у яе запаліліся лімфавузлы на шыі, у шчытападобнай залозе было выяўлена шмат ачаговых утварэнняў і кіст, у малым тазе знайшлі вадкасць.