За мурал з «дыджэямі пераменаў» у двары прыватнага дома мужчыну арыштавалі на 15 сутак
У пачатку сакавіка ў Снове супрацоўнікі ГУБАЗіКу затрымалі мясцовага жыхара, які жыве ў прыватным доме, паведамляюць праваабаронцы.
Міліцыянтам не спадабаўся надпіс «Перамен» чырвоным колерам на белай сцяне гаспадарчай пабудовы, таму на мужчыну склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). Але на сцяне акрамя надпісу быў і вялікі мурал з выявай «дыджэяў пераменаў» памерам каля двух метраў.
На судзе мужчына сваю віну цалкам прызнаў і патлумачыў, што малюнак на сцяну нанёс яшчэ ў кастрычніку 2020 года ў знак пратэсту. У выніку, 7 сакавіка суд прызнаў яго вінаватым і арыштаваў на 15 сутак.