Праваабаронца Алесь Рамановіч заявіў аб катаваннях у пінскім СІЗА
Праваабаронца і актывіст руху «За свабоду» быў затрыманы падчас прагулкі па цэнтры Пінска за нагрудным знакам «Пагоня». Паводле паведамлення праваабаронцаў, у мясцовым ізалятары Алеся аднаго змясцілі ў пяцімесную камеру і стварылі амаль невыносныя ўмовы: катавалі недасыпаннем, холадам, адмаўляліся вадзіць у прыбіральню.

«Мяне хацелі запалохаць, звесці з розуму. Яны стварылі
камеру катаванняў, проста не ўжывалі фізічную сілу», — сказаў мужчына.
Справа была адпраўлена на дапрацоўку. Цяпер Алесь на волі, але ў яго канфіскавалі тэлефон, паведамляе «Медыя Палессе».