Затрыманая юрыстка «Нафтана»
Стала вядома аб затрыманні Бахмутавай Веранікі Анатольеўны — юрысконсульта «Нафтана», паведамляюць тэлеграм-каналы.

На мінулым тыдні дзяўчыну затрымалі на наўпрост працоўным месцы, дэманстратыўна надзелі кайданкі і павезлі на допыты.
Прычынай затрымання магло паслужыць фота профілю ў Facebook, на якім прысутнічае выява лагатыпа T*T. by. Гэтым учынкам дзяўчына выказала падтрымку ўсімі любімаму сайту.
Верагодна, сёння, 4 красавіка, адбудзецца суд.
Вераніка Бахмутава адказвала за сацыяльныя аб'екты і ўчасткі па абслугоўванні, даўно зарэкамендавала сябе як пісьменны юрыст і была ўзнагароджана ганаровай граматай «Нафтана».
На дадзены момант як мінімум яшчэ 2 юрысконсульты прадпрыемства знаходзяцца ў СІЗА КДБ — Аляксандр Капшуль і Ігар Мінц. Ім прад'яўлены абвінавачанні па артыкуле 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве.