40-гадоваму жыхару Полацкага раёна прысудзілі тры гады калоніі за падпал рэлейнай шафы
40-гадовага жыхара Полацкага раёна (імя не называецца) асудзілі да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму па справе аб наўмысным прывядзенні ў непрыдатнасць шляхоў зносін, паведамляе пракуратура Віцебскай вобласці.
Беларуская чыгунка таксама спагнала з асуджанага 5,7 тысяч рублёў кампенсацыі за нанесеную шкоду.
Паведамляецца, што мужчына пашкодзіў замок рэлейнай шафы на чыгунцы каля вёскі Шлюбаўшчына Полацкага раёна і падпаліў яго. Гэта прывяло да падачы ілжывага сігналу аб занятасці двух блок-участкаў перагону і прычыніла шкоду Беларускай чыгунцы.
Пасля пачатку вайны ва Украіне, якую Расія вядзе з выкарыстаннем беларускай тэрыторыі і інфраструктуры, у Беларусі актывізаваліся «рэйкавыя партызаны». Дыверсіі на чыгунцы — спосаб, з дапамогай якога нязгодныя з расійскай агрэсіяй спрабуюць запаволіць дастаўку на фронт зброі і боепрыпасаў.