Турцыя анансавала перамовы па вывазу ўкраінскага збожжа. Яны пройдуць у Стамбуле
У Стамбуле заўтра адбудуцца перамовы па сітуацыі з вывазам украінскага збожжа. Пра гэта заявіў міністр абароны Турцыі Хулусі Акар, паведамляе Anadolu.

Паводле яго слоў, перамовы будуць чатырохбаковымі. У іх
возьмуць удзел дэлегацыі абаронных ведамстваў Турцыі, Расіі і Украіны, а
таксама прадстаўнікі ААН. Бакі плануюць абмеркаваць арганізацыю вывазу
украінскага збожжа марскім шляхам.
Перамовам папярэднічалі сустрэчы Акара з кіраўнікамі
міністэрстваў абароны Расіі і Украіны.
Нагадаем, пасля пачатку вайны шмат украінскага зерня захрасла ў марскіх партах на поўдні краіны. Расія перашкаджае экспарту збожжа, праз што асобным рэгіёнам свпету пагражае голад.