На маці анархіста Рамана Халілава завялі крымінальную справу

Супраць Гаянэ Ахціян, маці анархіста Рамана Халілава, завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»), паведамляе «Вясна».

img_4410.jpg

З Полацка жанчыну перавезлі ў ІЧУ на Акрэсціна ў Мінск. Пры гэтым Гаянэ яшчэ нават не адбыла 10-сутачны адміністрацыйны арышт.

Як паведамляла «Еўрарадыё», 6 лістапада сілавікі выламалі дзверы кватэры Гаянэ Ахціян і правялі ператрус. Саму жанчыну затрымалі і даставілі ў Полацкі ГАУС, дзе склалі пратакол па арт. 24.3 КаАП («Непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі»). У той жа дзень суд прызначыў Гаянэ 10-сутачны арышт.