Полацкага каардынатара Руху «За Свабоду» Сяржука Хвасцёнка асудзілі на 10 сутак
Судовы працэс адбыўся сёння, піша «Вясна».
Паведамляецца, што пратакол на яго склалі па арт. 19.11 КаАП («Распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць») — за рэпост двух спасылак канала, прызнанага экстрэмісцкім: пра музычны канцэрт і ЧС па хакеі.