У Полацку замазалі білборд з патрыярхам Кірылам. Сілавікі шукаюць, хто гэта зрабіў

У Полацку замазалі білборд з патрыярхам РПЦ Кірылам. Гэта здарылася ў канцы лістапада, паведамляе «Н*ша Ніва».

Білборд з выявай кіраўніка Расійскай Праваслаўнай Царквы (РПЦ) замазалі фарбай. Цяпер лукашэнкаўцы праводзяць допыты і ператрусы, каб выявіць, хто гэта зрабіў.

Патрыярх Кірыл — кіраўнік Царквы, якая ператварылася ў прывадны рэмень кіруючых рэжымаў у Расіі і Беларусі. РПЦ выкарыстоўваецца таксама для стварэння ідэалагічнага абгрунтавання захопніцкай вайны ва Украіне.

76-гадовы патрыярх Кірыл (Уладзімір Гундзяеў) быў у часы СССР агентам КДБ з псеўданімам «Міхайлаў». У 2009 годзе, у часы кіравання Уладзіміра Пуціна, Уладзімір Гундзяеў стаў патрыярхам. Яго вылучае любоў да раскошы: падчас паездкі ва Украіну на руцэ ў яго заўважылі гадзіннік Breguet за 30 тысяч даляраў. Калі гэта выклікала крытыку, прэс-служба патрыярхіі абвергла факт нашэння ім непатрэбна дарагога гадзінніка, выцерла яго на руцэ фоташопам, але забыла сцерці адлюстраванне гадзінніка на стальніцы.

Беларуская Праваслаўная Царква падпарадкоўваецца Маскоўскаму патрыярхату, які прызначае кіраўніка БПЦ.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: