Журналістку Ціну Палынскую будуць судзіць за жоўтыя і сінія стужкі. Магчыма, завядуць крымінальную справу

Журналістку з Полацка Ціну Палынскую будуць судзіць за жоўтыя і сінія стужкі. Пра гэта яна паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

cina_palynskaja_1.jpg

Суд па адміністрацыйнай справе аб «пікетаванні» пачнецца ў 15.00.

Таксама журналістка паведаміла, што на яе можа быць заведзена крымінальная справа. Гаворка ідзе пра допіс (ужо выдалены) у фэйсбуку пра патрыярха РПЦ Кірыла.

«Справа выведзена ў кампетэнцыю Следчага камітэта. Усё будзе вырашаць лінгвістычная экспертыза. Адначасна будуць даследавацца мае паводзіны ў сацсетках на працягу ўсяго... неспакойнага часу», — напісала журналістка.з кампетэнцыі АК і пераведзена ў кампетэнцыю КК.

Сілавікі прыйшлі да Ціны Палынскай у нядзелю 5 траўня. У яе правялі ператрус, потым адвезлі на допыт, пасля яго адпусцілі. Стужкі колераў сцяга Украіны знайшлі на сумцы і фотаапараце журналісткі.