Затрыманы Алег Рудакоў – былы кіраўнік Таварыства беларускай культуры ў Іркуцку
Сёння ў Полацкім раёне былі затрыманыя Алег Рудакоў і яго жонка Вольга. Пра гэта паведамляе «Вясна». Прычыны затрымання праваабаронцам пакуль невядомыя.

У 1996-м Алег
Рудакоў стварыў і 17 гадоў узначальваў Іркуцкае таварыства беларускай культуры
імя Яна Чэрскага — найбуйнейшае сярод чатырох дзясяткаў нацыянальна-культурных
утварэнняў у рэгіёне і адной з самых актыўных у Расіі беларускіх суполак.
У 2014 годзе Алег Рудакоў напісаў заяву аб выхадзе са складу арганізацыі з прычыны несупадзеньня пазыцыяў з асобнымі сябрамі. Ад таго часу з’яўляўся актыўным удзельнікам моладзевай арганізацыі «Крывічы».
Апошнім часам мужчына жыў у Беларусі, у Полацкім раёне.
Глядзіце таксама

У сакавіку 2018 года, яшчэ знаходзячыся ў Іркуцку, Алег Рудакоў запісаў зварот з віншаваннем беларусаў з Днём Волі і 100-годдзем БНР.
«Мы павінны святкаваць гэты дзень. Мы павінны памятаць і шанаваць яго, дзе б мы не былі. Няхай ідэалы БНР і Дня Волі жывуць вечна. Хай жывуць так доўга, як жылі гэтыя маманты», – адзначыў Рудакоў у відэавіншаванні.
Падрабязней пра Алега Рудакова можна пачытаць у яго інтэрв’ю,
якое ён даў «Новаму Часу» ў 2011 годзе.