Беларус з Іркуцку запісаў віншаванне #100БНР на месцы, дзе раней жылі маманты
Заснавальнік Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага, сябра моладзевага клуба «Крывічы», Алег Рудакоў павіншаваў беларусаў з Днём Волі і 100-годдзем БНР.

Віншаванне Алег Рудакоў запісаў на месцы, дзе 13 000 гадоў таму жылі маманты.
«Мы павінны святкаваць гэты дзень. Мы павінны памятаць і шанаваць яго, дзе б мы не былі. Няхай ідэалы БНР і Дня Волі жывуць вечна. Хай жывуць так доўга, як жылі гэтыя маманты», – кажа Рудакоў на відэавіншаванні.
belsat.eu