Мікола Статкевіч затрыманы?
Лідара Беларускага нацыянальнага кангрэсу затрымалі ў Мінску 25 сакавіка, сцвярджае ў Telegram-канале «Тунеядцы Беларуси» сусед палітыка. Тэлефоны Міколы Статкевіча і ягонай жонкі Марыны Адамовіч не адказваюць, піша «Радыё Свабода».
![963badfb_7f5b_4057_93e1_2e6ac8f5b5ea_cx0_cy10_cw0_w1023_r1_s.jpg 963badfb_7f5b_4057_93e1_2e6ac8f5b5ea_cx0_cy10_cw0_w1023_r1_s.jpg](/img/v1/images/963badfb_7f5b_4057_93e1_2e6ac8f5b5ea_cx0_cy10_cw0_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Мікола Статкевіч быў ініцыятарам правядзення шэсця 25 сакавіка ў Мінску. Заяўку ягоных паплечнікаў адхілілі, шасцёх затрымалі напярэдадні.
Пры гэтым канцэрт у Мінску і шэраг імпрэзаў дазволеныя практычна па ўсёй Беларусі.