#БНР100 адзначаюць у Вільні
У літоўскай сталіцы ў гэтыя дні адзначаецца стагоддзе дзяржаўнасці Беларусі. 24 сакавіка адбылося святочнае шэсце ў Старым горадзе, адкрыццё "вуліцы Полацкай", а таксама святочны беларуска-літоўскі канцэрт.
У суботу адбылося святочнае шэсце ад вуліцы Тоторо да Ужупіса і адкрыццё шыльды з беларускай назвай вуліцы Полацка. Таксама была адкрыта выстава фотаздымкаў, а ўвечары адбыўся святочны канцэрт. У нядзелю, 25 сакавіка, ушануюць памяць дзеячаў Беларускай Народнай Рэспублікі на могілках Расу ў Вільні і ў касцёле Св. Барталамея. Увечары таго ж дня ў сталічнай ратушы адбудзецца ўрачысты прыём.
Фота © DELFI
Святкаванні 100-гадовага юбілею арганізаваны сумеснымі высілкамі Беларускага дома правоў чалавека імя Б.Звазскова, грамадзянскай кампаніяй "Еўрапейская Беларусь", моладзевай асацыяцыі StudAlliance, таварыства беларускай культуры ў Літве, студэнцкім прадстаўніцтвам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, а таксама беларускімі і літоўскімі грамадскімі дзеячамі, пры падтрымцы Вільнюскага гарадскога самакіравання, Сейма Літоўскай Рэспублікі і Цэнтра Усходне-Еўрапейскіх даследаванняў (EESC).
Паводле delfi.lt