Камень «Таварыства вольных літаратараў» знайшлі і вярнулі на месца
Полацкая міліцыя знайшла камень «Таварыства вольных літаратараў», які днямі знік з поля паблізу ракі Палаты. Прадстаўнік ТВЛ Алесь Аркуш распавёў «Еўрарадыё», што камень ужо вярнулі на месца.

Цяпер месца, дзе ляжыць камень, выглядае не так эстэтычна, як раней.
Камень «Таварыства вольных літаратараў» — сімвалічнае месца
сілы для беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, месціцца ў Полацку. Эмблему ТВЛ на
ім выбілі ў 2003 годзе, на 10-годдзе літаратурнай суполкі.
Паводле «Свабоды».