За каментар з аднаго слова «Іуда» дворніку з Полацка прысудзілі 2,5 года «хатняй хіміі»

Суд Полацкага раёна і горада Полацка вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да 52-гадовага Аляксандра Ледака, якога абвінавачвалі ў «абразе прадстаўніка ўлады».

polack_sud.jpg

Згодна з матэрыяламі справы, мужчына яшчэ ў ліпені 2020 года напісаў пад фотаздымкам бабруйскага міліцыянта Андрэя Камара каментар «Іуда», паведамляюць праваабаронцы.

Па словах міліцыянта, каментар прычыніў яму «маральныя пакуты, падарваў яго аўтарытэт, асабістыя прафесійныя якасці, а таксама аўтарытэт органаў унутраных спраў у вачах нявызначанай групы асобаў». Свае маральныя пакуты пацярпелы міліцыянт ацаніў у 1000 рублёў.

У выніку суддзя Андрэй Дзергачоў прызнаў Аляксандра Ледака вінаватым і прысудзіў яму 2,5 года «хатняй хіміі». Таксама суд абавязаў яго выплаціць 1000 рублёў пацярпеламу міліцыянту.