Затрыманы фатограф Уладзь Грыдзін

Пра затрыманне паведамляе «Свабода» са спасылкай на сваякоў, якія не могуць звязацца з Уладзем з 4 лютага.

uladz_hrydzin.jpg

Як паведамілі сваякі, Уладзь перастаў выходзіць на сувязь з абеду пятніцы 4 лютага. Сёння яны даведаліся, што ён затрыманы і ўтрымліваецца ў ІЧУ на Акрэсціна.
Сёння раніцай сваякі паехалі да яго дадому і пабачылі сляды ператрусу — рэчы раскіданыя, на падлозе смецце, няма ноўтбука і фотаапарата. На дзвярах — у пакоі і на ўваходных — вісеў свежа прыклеены стыкер з напісаным нумарам тэлефона адваката.
Уладзь Грыдзін працаваў фотакарэспандэнтам «Радыё Свабода», пакуль 29 жніўня 2020 года ўлады не пазбавілі акрэдытацыі яго і яшчэ трох журналістаў.
У верасні 2020 года Уладзь Грыдзін быў затрыманы падчас выканання журналісцкіх абавязкаў і адседзеў 11 дзён на Акрэсціна.
Уладзь быў пераможцам і прызёрам конкурсу Belarus Press Photo, яго здымкі публікавалі сусветныя агенцтвы і СМІ.