У Беларусі зноў перастаў адкрывацца сайт «Флагшток»
У Беларусі зноў перастаў адкрывацца сайт гомельскага выдання «Флагшток» flagstok.info. За межамі краіны ён застаецца даступным. Гэта ўжо пятае блакаванне рэсурсу.

«Сённяшні наш матэрыял пра канцэнтрацыю ваеннай тэхнікі ў Зябраўцы быў заблакаваны на працягу паўгадзіны з моманту яго публікацыі. Цяпер жа на тэрыторыі Беларусі заблакаваны ўвесь рэсурс», — пішуць прадстаўнікі рэсурсу, паведамляе REFORM.by.
Супрацоўнікі выказваюць трывогу наконт аператыўнасці блакавання ў нядзелю раніцай.
Таксама сёння стала вядома пра ператрус і затрыманне фатографа Уладзіміра Грыдзіна, а ўчора ўвечары — пра ператрус у гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца.