Эдуарда Пальчыса перавялі з Валадаркі ў СІЗА №2 Віцебска
У снежні 2021 года Эдуарда прыгаварылі да 13 гадоў калоніі.

Эдуарда Пальчыса перавялі з Валадаркі ў СІЗА №2 Віцебска.
У снежні 2021 года Эдуарда прыгаварылі да 13 гадоў калоніі. Яго абвінавачвалі па чатырох артыкулах КК (распальванне варожасці групай асоб, арганізацыя масавых беспарадкаў, а таксама дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак, і заклікі да дзеянняў у шкоду нацыянальнай бяспецы) і судзілі ў закрытым рэжыме.
Падтрымаць блогера лістом можна па адрасе: СІЗА №2, 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2.