Кацярыну Андрэеву перавялі ў іншы атрад, каб не сустрэлася з Марыяй Калеснікавай

Зняволеную журналістку Кацярыну Андрэеву перавялі ў іншы атрад гомельскай калоніі. Таму што ў яго накіравалі Марыю Калеснікаву.

Малюнак Алісы Гоц

Малюнак Алісы Гоц

Справа ў тым, што палітычных вязняў звычайна не накіроўваюць у адзін атрад, і ім забаронена размаўляць паміж сабой, паведамляе прэс-служба БАЖ. Цяпер Кацярына Андрэева будзе ў 19-м атрадзе, а Марыя Калеснікава — у 18-м атрадзе.

Лісты Кацярыне трэба пісаць па новым адрасе: Бахвалава Кацярына, ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3. Атрад 19. Марыі Калеснікавай, адпаведна, — на той жа адрас, але ў атрад 18.