У Беларусі пасля хвалі рэпрэсій стала на 150 адвакатаў меней

Пасля хвалі рэпрэсій у Беларусі стала на 150 адвакатаў меней. На сёння ў краіне працуюць 1868 адвакатаў, гэта вынікае са звестак Міністэрства юстыцыі.

geroj_11.jpg


Пасля хвалі рэпрэсій у Беларусі стала на 150 адвакатаў меней. Яшчэ нядаўна іх было больш за 2000, напісаў Дзмітрый Лаеўскі, былы абаронца Віктара Бабарыкі, пазбаўлены адвакацкай ліцэнзіі.
За апошнія паўтара года ўлады пазбавілі ліцэнзій дзясяткі адвакатаў, некаторыя выйшлі са складу калегій самастойна. Таксама быў прыняты новы закон аб адвакатуры, паводле якога абаронцы не могуць працаваць індывідуальна або ў адвакацкім бюро — толькі ў складзе юрыдычных кансультацый.
Паводле «Беларускае Радыё Рацыя».