Кіроўцу аштрафавалі за тое, што «захоўваў экстрэмісцкія матэрыялы», знаходзячыся ў машыне на трасе М1-Е30
У судзе Стаўбцоўскага раёна 12 студзеня разглядзелі адміністрацыйную справу супраць жыхара пасёлка Феліксава.
Як стала вядома праваабаронцам, міліцыянты мясцовага РАУСа склалі на яго пратакол па арт. 19.11 КаАП («Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў») з дзіўнай фармулёўкай: «11 студзеня ў 17:05 мужчына, знаходзячыся ў сваім аўтамабілі на 295 км аўтадарогі М1-Е30, наўмысна захоўваў дзеля распаўсюджвання экстрэмісцкія матэрыялы канала "Беларусь Головного Мозга"». Сваю віну ў судзе мужчына не прызнаў.
️Суддзя прызнала яго вінаватым і пакарала штрафам у памеры 30 базавых велічынь (960 рублёў).