Рыцары, ведзьмы, танцы і шляхецкія забавы на плошчы Марыі Калеснікавай
31 кастрычніка на плошчы Марыі Калеснікавай прайшло чарговае яркае
свята. Святочны дабрачынны кірмаш, пачастункі, латарэя, конкурс на лепшы
касцюм на Дзень усіх Святых, выступ рыцараў, ліцвінскія шляхецкія ды
дзіцячыя забавы, і кругавыя танцы пад сярэднявечную музыку ў выкананні
гурта Lity Taler.