Душа просіць свята? Падказваем, за што можна падняць келіх 29 красавіка

Міжнародны дзень танца, дзень жаданняў і іншае — самыя цікавыя падзеі 29 красавіка.

Ілюстрацыйны здымак pixabay.com

Ілюстрацыйны здымак pixabay.com

У Грыгарыянскім календары 29 красавіка — 119-ты дзень 2023 года. Да канца года застаецца 246 дзён.

Якія святы адзначаюць

Міжнародны дзень танца.

У гэты дзень нарадзіўся культавы французскі балетмайстар Жан-Жорж Новерр. Харэограф увайшоў у гісторыю як бацька сучаснага балета.

Сусветны дзень жаданняў.

Дзень памяці ахвяраў хімічнай зброі.

Якія падзеі адбыліся ў свеце

1897 — англійскі фізык Джозэф Томсан адкрыў электрон.

1909 — Дэніэл Мэлані здзейсніў першы палёт на планеры.

1982 — у Кітаі зафіксаваны першы мільярд насельніцтва.

2011 — вяселле Кейт Мідлтан і прынца Уільяма.

Нарадзіліся 29 красавіка

1819 — нямецкі гісторык, багаслоў і педагог Ота Генрых Фрыдрых Фок.

1863 — амерыканскі газетны магнат і вядучы газетны выдавец Уільям Херст.

1958 — амерыканская акторка Мішэль Пфайфер.

1970 — амерыканскі тэнісіст, першая ракетка свету Андрэ Агасі.

1970 — амэрыканская акторка і мадэль Ума Турман.

Народныя і царкоўныя святы

У гэты дзень праваслаўная царква шануе памяць пакутніц Агапіі, Ірыны, Хіёніі, пакутніка Леаніда і пакутніц Харыесы, Нікі, Галіны, Ільіна-Чарнігаўскай і Тамбоўскай абразоў Божай Маці.

Яны былі падвергнуты страшным катаванням, але не адракліся ад сваёй веры. У 304 годзе Агапію і Хіёнію спалілі на вогнішчы, а Ірыну застрэлілі з лука.

Традыцыі і абрады

У гэты дзень падрыхтоўваюць насенне на расаду.

Прыметы

Сонечны дзень — можна высаджваць расаду капусты.

Раскацісты гром — будзе ўраджай хлеба.

Вельмі шмат хрушчоў — да засухі.

У каго сёння імяніны

Імяніны 29 красавіка адзначаюць Галіна, Ірына, Леанід, Багуслаў, Роберт, Міхаіл, Ніка.

Паводле korrespondent.net.